Еўропа не спяшаецца дапамагаць Грэцыі

Старшыня Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер заявіў, што рашэнне аб новым траншы будзе прынята пасля таго, як Еўрапейская камісія апублікуе ў канцы кастрычніка свежы даклад аб эканамічнай сітуацыі, паведамляе ВВС.

Чакаецца, што наступнае пасяджэнне Еўрагрупы пройдзе 13 кастрычніка. Раней грэчаскія ўлады абвясцілі, што краіна, нягледзячы на запланаваныя скарачэнні бюджэту ў бягучым і будучым годзе, не зможа выканаць патрабаванні крэдытораў - Еўрасаюза, Міжнароднага валютнага фонду і Еўрапейскага цэнтрабанка.