Еўропа працягвае лічыць Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі
Еўрапарламент у чацвер прыняў рэзалюцыю па Грузіі.
У ёй утрымліваецца афіцыйная просьба да Расіі выканаць узятыя ў жніўні 2008 года абавязальніцтвы і вывесці сваіх вайскоўцаў з грузінскіх тэрыторый, перадае NEWSru.com.
Як паведаміла журналістам пастаянны прадстаўнік Грузіі ў ЕС Салам Самадашвілі, у рэзалюцыі запісана, што тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінны быць абвешчаныя акупаванымі.
Нагадаем, што Абхазія і Паўднёвая Асеція ад жніўня 2008 году кантралююцца войскамі Расіі. Пасля грузінска-расійскага канфлікту Крэмль афіцыйна прызнаў незалежнасць гэтых тэрыторый.