Facebook прайграла суд у Нямеччыне

Функцыя "Знайсці сяброў", прадугледжаная ў Facebook, дазваляе шукаць знаёмых у іншых анлайн-рэсурсах. Калі яны не з'яўляюцца карыстальнікамі Facebook, іх запрашаюць у сацсетку, выкарыстоўваючы для пошуку, між іншым, і электронны адрас.

Суд прыняў бок нямецкай арганізацыі па абароне правоў спажыўцоў. Таксама ён пастанавіў, што Facebook незаконна патрабуе ад карыстальнікаў права выкарыстоўваць загружаны імі на сайт кантэнт, інфармуе УНІАН.

Дарэчы, сёння адбыўся двухгадзінны збой у працы Facebook, пра прычыны якога кампанія не паведамляе. Абмеркаванне недаступнасці найбуйнейшай сацыяльнай сеткі трапіла ў сусветныя трэнды Twitter.