Facebook праверыць на сапраўднасць акаўнты знакамітасцяў
І іншых публічных асобаў. Таксама найбуйнейшая сацыяльная сетка дазволіць ім пазначаць свае псеўданімы, пад якімі яны вядомыя публіцы.
Як паведамляе РІА "Новости", карыстальнікі з вялікай колькасцю падпісчыкаў атрымаюць у пятніцу паведамленне з прапановай ідэнтыфікаваць сваю асобу. Для гэтага трэба будзе прадаставіць фотаздымак дакумента, які засведчвае асобу. Пасля праверкі сапраўднасці акаўнта Facebook абяцае выдаліць гэтую інфармацыю.
Што да псеўданімаў знакамітасцяў, то магчымасць іх пазначэння не адмяняе неабходнасць пісаць і сваё сапраўднае імя, якое будзе адлюстроўвацца ў профілі карыстальніка.
Нагадаем, што праверка сапраўднасці акаўнтаў існуе таксама ў Twitter і Google+.