Facebook узяў на працу выпускніка беларускай ВНУ

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Выпускнік атрымаў дзве прапановы — працягнуць вучобу ў магістратуры, рыхтуючы сябе да кар'еры выкладчыка, ці з'ехаць за мяжу на працу ў кампанію Facebook. Ён прыняў другую прапанову.

Дарэчы, у БДУ кажуць, што што прадстаўнікі заходняй кампаніі цікавіліся таксама і іншымі маладымі спецыялістамі з Беларусі.