Facebook купіў фотасэрвіс Instagram
Навінка каштавала сацыяльнай сетцы 1 мільярд долараў.
Па словах заснавальніка і кіраўніка Facebook Марка Цукерберга, перадае ВВС, карыстальнікі па-ранейшаму змогуць публікаваць спасылкі на фатаграфіі ў сэрвісах, адрозных ад Facebook.
Бясплатны дадатак Instagram дазваляе карыстальнікам абменьвацца фатаграфіямі і распаўсюджваць іх праз шэраг іншых сацыяльных сетак.
Гэты дадатак таксама дазваляе ўжываць спецэфекты для здымкаў, зробленых з камеры смартфона. Сёлета ў сакавіку ў Instagram налічвалася 30 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім свеце. Дарэчы, яшчэ паўгода таму гэты лік быў у тры разы меншым — 10 мільёнаў чалавек.