Фалклендскія выспы застануцца брытанскімі

Плебісцыт праводзіўся 10-11 сакавіка на фоне канфлікту з-за Фалклендаў паміж Вялікабрытаніяй і Аргентынай. Рашэнне аб правядзенні рэферэндуму прыняў сам урад выспаў, які настойвае на тым, што яны з'яўляюцца заморскай тэрыторыяй Вялікабрытаніі на ўласны выбар. Фалклендскія выспы падначалены Лондану толькі ў пытаннях абароны і міжнароднай палітыкі.

РІА "Новости" адзначае, што на выспах жывуць менш за 3 тысячы чалавек, яўка на рэферэндуме склала 92%.

Фота — AFP