Фанатам “Мінска” забаранілі вывешваць правакацыйную расцяжку

Спроба вывесіць гэты банер адбылася 17 верасня на матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі, калі сталічны клуб гуляў супраць “Белшыны”. Міліцыянеры палічылі расцяжку правакацыйнай.

Нагадаем, у цяперашнім чэмпіянаце хатнім стадыёнам “Мінска” лічыўся “Дынама”, аднак з-за правядзення на ім еўракубкавых матчаў і сустрэч нацыянальнай зборнай “гараджане” змушаныя гуляць свае сустрэчы на іншых сталічных арэнах, паведамляе goals.by