Фанаты “Гомеля” заняліся дабрачыннасцю

Такое мерапрыемства ўжо робіцца традыцыйным у коле мясцовых ультрас. Заўзятары “Гомеля” разам з яго прадстаўніком, цяпер ужо праўда былым, Сяргеем Мацвейчыкам наведалі Навабеліцкі дзіцячы дом.

За некалькі тыдняў да гэтага быў абвешчаны дабраахвотны збор сродкаў, каб пасля на атрыманыя грошы набыць дзецям разнастайных ласункаў. Апроч пачастункаў адзін з гадаванцаў дзіцячага дома атрымаў з рук былога паўабаронцы “зялёна-белых”  спецыяльную футбольную майку ўладальніка Кубка Беларусі 2010-2011 года.