Федэрацыя футбола вырашыла не пазбаўляць “Дняпро” ачкоў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня камітэта па статусе і пераходах Сяргей Ільіч.
Нагадаем, раней камітэт па статусе і пераходах пазбавіў клуб аднаго ачка за запазычанасці перад гульцамі і трэнерамі. Аднак клуб скарыстаўся сваім правам абскардзіць гэтае рашэнне.
Сяргей Ільіч: “Дняпро” прадставіў усе дакументы па поўнай аплаце, і пытанне закрыў. Гульцы знялі свае прэтэнзіі. Можна сказаць, што клуб і футбалісты ўрэгулявалі ўсе пытанні”.
Зараз, за 8 тураў да сканчэння чэмпіяната магілёўскі “Дняпро” займае апошняе месца, набраўшы 21 ачко.