Федэрацыя футболу разгледзела "расісцкі" скандал (відэа)
"Тарпедаўскія" футбаліст Паскаль Мендзі і трэнер Ігар Тарлоўскі пакараныя дыскваліфікацыяй на тры матчы кожны.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся пасля матчу жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" і салігорскага "Шахцёра". Паўабаронца жодзінцаў Паскаль Мендзі стукнуў нагой салігорца Аляксея Рыаса, за што атрымаў чырвоную картку. Пазней ён растлумачыў свае паводзіны тым, што гульцы салігорскай каманды, нібыта, дазволілі на яго адрас расісцкія выказванні. За гульца ўступіўся трэнер Ігар Тарлоўскі. Як пазначана ў пратаколе, ён "дапусціў у дачыненні да суддзі рукапрыкладства".
Да футбалістаў "Шахцёра" Дысцыплінарны камітэт вырашыў не ўжываць спагнанні, адзначае сайт goals.by.