Федэрацыя хакея Беларусі зацвердзіла "столь" заробкаў

26 красавіка адбылося пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея Беларусі. На ім былі зацверджаны ў новых рэдакцыях Статус хакеіста, стандартныя формы дамоваў паміж клубамі і хакеістамі і дамоваў аб пераходах гульцоў.

Таксама ў ФХРБ папаўненне — хакейны клуб "Ліда". Каманда плануе адразу ж заявіцца ў чэмпіянат у экстралізе, і, па словах спартовага дырэктара ФХРБ Уладзіміра Швабоўскага, "у выпадку выканання ўсіх пунктаў Рэгламенту чэмпіянату Беларусі, можа быць заяўлена ў экстралігу ўжо ў сезоне 2011-2012", паведамляе прэс-служба ФХРБ.

Столь заробкаў у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі зараз будзе складаць75 тысяч доляраў у месяц на каманду, ўзроставае абмежаванне для гульцоў — 27 гадоў.