Фермер перакрыў аўтадарогу з Літвы ў Латвію
Яна аказалася на яго зямлі, якую забралі савецкія ўлады, а латвійскія вярнулі.
Як паведамляе сайт delfi.lv, латвійскі фермер паставіў на дарозе Рокішкіс — Ільзенбергас знак, які забараняе праезд для аўтамабіляў. Цікава, што на літоўскім баку мяжы дагэтуль засталіся знакі, якія інфармуюць пра плату за праезд і абмежаванне хуткасці.