ФІФА заклікала егіпецкіх фанатаў спыніць беспарадкі

Да найвышэйшай меры пакарання фанаў асудзілі за ўдзел у беспарадках у Порт Саідзе ў лютым 2012 года. Тады адбылася масавая бойка заўзятараў, у выніку якой загінула 73 чалавекі. Цяпер вулічныя беспарадкі адбываюцца ў сувязі з абвяшчэннем прысуду.

Прэзідэнт Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА) Ёзэф Блатэр заклікаў егіпецкіх заўзятараў не чыніць гвалту. У суботу 9 сакавіка Блатэр размясціў у сваім твітары кароткі зварот да егіпцянаў на англійскай і французскай мовах.

“Я заклікаю футбольных фанатаў у Егіпце да спакою, — цытуе зварот Lenta-ru. — Гвалт — гэта ніколі не выйсце, і ён супярэчыць духу спорту”.