Фінансавыя прэтэнзіі да Сашы Варламава ўзраслі амаль утрая

Вядомага мадэльера, які цяпер знаходзіцца пад вартай, спачатку вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Варламаў кіраваў Цэнтрам моладзевай моды БДУ і траціў грошы, якія выдаткоўваліся на камандзіровачныя для ўдзельнікаў фестывалю “Млын моды”, лічылі ў міліцыі. Потым абвінавачанне змянілася — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе “Ежедневник”

Змянілася і сума фінансавай шкоды, якую, як лічаць у міліцыі, нанёс дзяржаве Саша Варламаў. 120 тысяч еўра — гэта паводле цяперашняга курсу амаль утрая болей за 300 мільёнаў беларускіх рублёў, якія яму налічылі спачатку.