Фірму Берлусконі аштрафавалі на 800 мільёнаў долараў
Аб гэтым паведамляюць агенцтвы са спасылкай на крыніцу ў судзе.
Холдынг Fininvest прэм'ера Італіі Сільвіо Берлусконі аштрафавалі на 800 млн. долараў. Суд прызнаў, што кампанія павінна выплаціць выдавецкаму дому CIR кампенсацыю ў сувязі з дачай хабару ў 90-х гадах. Дзякуючы гэтаму Fininvest стала ўладальнікам выдавецкага дома Arnoldo Mondadori Editore.