ФК “Гомель” атрымаў першую перамогу у 1/2 Кубка Беларусі
ФК “Гомель” перайграў на сваім полі салігорскі “Шахцёр” з лікам 2:1.
ФК “Гомель” перайграў на сваім полі салігорскі “Шахцёр” з лікам 2:1.
Амаль увесь першы тайм гульня праходзіла без вострых момантаў і толькі на 40-ой хвіліне лік адкрылі госці — гол забіў нападаючы Дзмітрый Камароўскі. Але літаральна праз дзве хвіліны нападаючы “Гомеля” Яўген Зуеў забіў гол у адказ.
Другі тайм пачаўся больш жвава і, нарэшце, на 69-ай хвіліне скончыўся яшчэ адным голам гамяльчан у выкананні Сяргея Канцавога. У астатнім матч праходзіў даволі роўна, з невялікай перавагай гаспадароў, якія, дарэчы, мелі магчымасць некалькі разоў павялічыць лік на сваю карысць.
Адзначым, што нягледзячы на адсутнасць афіш у Гомелі пра матч, гульня прайшла пры поўных трыбунах, прычым яшчэ каля сотні чалавек назіралі за ёй праз агароджу стадыёна.




Учора таксама адбыўся матч у Бабруйску. Мясцовая "Белшына" прайграла гродзенскаму "Нёману" 0:1.
Матчы ў адказ ("Шахцёр" - "Гомель" і "Нёман" - "Белшына") пройдуць 20 сакавіка, у Салігорску і ў Гродна.