Флэш-моб пасажырскай салідарнасці прайшоў у Брэсце
Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы арганізацыі “Дзедзіч” правяла свой першы флэш-моб з серыі мерапрыемстваў “Антыкрызісны смех-моб”.
Як паведамляе dzedzich.org, пад час акцыі моладзь займалася звыклай для брэстаўчан справай: пры выхадзе з аўтобусаў аддавала квіткі ўваходзячым у транспарт людзям. Так бясплатныя квіткі атрымалі каля 30 пасажыраў.
Паколькі флэш-моб праходзіў на прыпынку каля ўніверсітэту, гэтыя праяздныя дакументы атрымала ў асноўным студэнцкая моладзь, якая адчувае ў гэтым патрэбу. Разам з квіткамі людзям раздаваліся налепкі, якія сімвалізавалі патрэбу моладзі ў льготах.
Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” плануе правесці яшчэ шэраг флэш-мобаў, у якіх будуць гумарыстычна адлюстроўвацца сацыяльныя і эканамічныя праблемы краіны.