"Фобас-Грунт" зваліўся на Зямлю

У выніку яна ўпала ў Ціхі акіян вечарам нядзелі. Нагадаем, што аўтаматычная міжпланетная станцыя "Фобас-Грунт", прызначаная для дастаўкі грунта са спадарожніка Марса, была запушчана з касмадрома Байканур у ноч на 9 лістапада 2011 года. Аднак з-за адмовы рухавікоў да мэты "Фобас-Грунт" так і не дабралася і на працягу двух з месяцаў заставалася на калязямной арбіце.