Фолк-фэст "Камяніца" адкрыюць "Стары Ольса" і "Госціца"

Гэтым разам фэст пачнецца раней, чым звычайна – у 13 гадзін. Прычым спазняцца нельга, бо адкрываць яго будуць мэтры – гурты "Госціца" і "Стары Ольса". Пасля гэтага гледачоў чакае прэм’ера новага фолк-рок праекта Машы Яр і іншых вядомых
музыкаў, які атрымаў назву "Хоха Бэнд". А перад хэдлайнерамі будуць выступаць гурт "Ветах" і дуэт "Аляксандра і Канстанцін".
Нагадаем, што фестываль "Камяніца" пройдзе 3 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і быта пад Мінскам.