Фота акупаванай Беларусі з “загадкавага” нацысцкага альбома

72-гадовы жыхар Манхэтана апублікаваў у газеце The New York Times альбом невядомага фатографа, які здымаў у тым ліку і акупаваную Беларусь падчас 2-й сусветнай вайны.

Уладальнік альбома хацеў бы прадаць яго, каб вылезці з даўгоў і аплаціць медыцынскія рахункі. У артыкуле пад назвай “Загадкі нацысцкага фотаальбома” адзначаецца, што ніхто не ведае яго аўтара. У альбоме ёсць здымкі з беларускіх канцлагераў і вёсак, а таксама фота разбурэнняў у Мінску.

Эксперты мяркуюць, што здымкі могуць быць з розных калекцый і, магчыма, розных аўтараў, паколькі фатографы Вермахта часта раздавалі фота знаёмым. Газета звярнулася з просьбай да чытачоў дапамагчы разгадаць таямніцу.

Нямецкія ваенныя могілкі каля будынку Акадэміі навук

Сучасная вуліца Леніна. У далягледзе Кафедральны сабор Дзевы Марыі.

Плошча Свабоды

Кафедральны сабор бачны скроз разбомблены будынак

Тэатр Оперы і балета

Дзе рабіліся гэтыя здымкі амерыканскі журналісты не ведаюць, але мяркуюць, што гэта недзе ў Мінску.

Подпіс газеты Spiegel: Уваскрасенскі сабор у Барысаве. У небе - Юнкер.

Недзе ў Беларусі

Вязні мінскага гета

Так выглядае фотаальбом.

Фота: The New York TimesSpiegel