Фотафакт: білет на матч Беларусь — Іспанія за... нуль рублёў
На сённяшні паядынак пачкамі раздаюць бясплатныя альбо "льготныя" квіткі.
Як паведамляе сайт goals.by, фота аднаго з білетаў за "нуль рублёў" ім даслаў адзін з чытачоў.
Нагадаем, адборачны матч футбольнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Беларусі і Іспаніі пачнецца сёння а 21-й гадзіне на мінскім стадыёне "Дынама". Здабыць дакладную інфармацыю пра колькасць прададзеных білетаў на матч у Беларускай федэрацыі футбола ў апошнія дні было немагчыма. Паводле неафіцыйных звестак, квіткі прадаваліся не вельмі добра. Магчыма, таму і з'явіліся білеты за "нуль рублёў".
Фота — goals.by