Фотафакт: На ровары па рацэ Піне
“Гарачыя” пінскія хлопцы ездзяць на рыбалку проста па рыхлым лёдзе.
Раварысты коцяць, спакойна абмінаючы шыльды з надпісам “Увага, праталіны!”. Усё гэта штодня адбываецца проста насупраць паста ОСВОД.
Супрацоўнікі арганізацыі па-філасофску глядзяць на рызыкоўныя подзвігі пінчукоў — штрафаваць за такія паводзіны яны не маюць права, таму, калі спатрэбіцца, будуць ратаваць небаракаў.