Фотафакт: самая бескарысная манета ў свеце
Манета Узбекістана мае адно з найбольш нізкіх значэнняў у маштабах планеты.
Як паведамляе ВВС, гэтая азіяцкая краіна аказалася на першым месцы ў падрыхтаваным журналістамі рэйтынгу. За адзін амерыканскі цэнт трэба выкласці 2 тысячы цыін. Ва Узбекістане манеты з'яўляюцца рэдкасцю. Пакупнікам у крамах рэшту нярэдка даюць запалкамі ці цукеркамі.
У рэйтынгу за Узбекістанам ідуць М'янма, Танзанія, Паўночная Карэя, Шры-Ланка, Ямайка, Бангладэш, Гвінея, Мадагаскар, Філіпіны і Арменія.