Фотафакт: у Бабруйску абрынулася сцяна жылога дома

У аднапавярховым будынку размешчана 8 кватэр, але толькі адна з іх жылая. Пенсіянер з жонкай не пацярпелі. Абрынулася цагляная сцяна памяшкання, якое займае крама аўтазапчастак. Прычыны здарэння высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — 112.by