Фотафакт: у Брэсце — чэргі на коўзанку

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", такія "аншлагі" тут кожныя выходныя. Графік вольнага коўзання вельмі шчыльны, для яго выдзелена літаральна гадзіна ці дзве. Выдзяліць больш часу не ўяўляецца магчымым, бо ён распісаны для заняткаў клубаў і рэпетыцый.

Пакуль што адзіны спосаб абысці чэргі — прыходзіць са сваімі канькамі.