Фотакаталогам забаранілі ўезд у Беларусь

Рэдактар каталога Юлія Дарашкевіч, якая везла гэтую партыю для перадачы ў беларускія галерэі і бібліятэкі, у жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла падрабязнасці інцыдэнту.

Згодна з яе словамі, мытнікі ўважліва праглядзелі ўсе здымкі і, відаць, вырашылі перастрахавацца. Як адзначыла Юлія, яны кудысьці тэлефанавалі па параду, а пасля заявілі: "Фотаздымкі, вядома, добрыя, але там ёсць адна серыя... Вы разумееце, якая".

Верагодна, меліся на ўвазе здымкі, на якіх зафіксаваныя моманты разгону дэманстрацый у Мінску.

"Але ж гэта толькі фотаздымкі, якія толькі адлюстроўваюць нашую рэчаіснасць", — кажа Юлія.

Пасля правядзення экспертызы, якая прадоўжыцца месяц, каталогі абяцалі вярнуць. Праўда, не абяцалі, што іх уезд у Беларусь будзе дазволены.