Француз Рафаэль Пуарэ сышоў з мужчынскай зборнай Беларусі
Кантракт са старшым трэнерам быў разарваны "па згодзе бакоў". Яго заменіць трэнер маладзёжнай зборнай па біятлоне Алег Рыжанкоў.
Як інфармуе "Прессбол", 22 красавіка ў Мінску адбыўся трэнерскі савет Беларускай федэрацыі біятлону, на якім прысутнічалі трэнеры нацыянальнай зборнай і ўсіх рэгіёнаў краіны. Выканкам федэрацыі і міністэрства спорту прынялі рашэнне вярнуцца да пасады галоўнага трэнера, на якую прызначылі трэнера жаночай зборнай Андрыяна Цыбульскага.
Нагадаем, Рафаэль Пуарэ — адзін з самых вядомых французскіх біятланістаў, чатырохразовы ўладальнік Кубка свету, васьміразовы чэмпіён свету, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Ён завяршыў спартовую кар'еру ў 2007 годзе. У 2011 годзе трэніраваў юніёрскую каманду Нарвегіі. Кантракт з Беларускай федэрацыяй біятлону Пуарэ падпісаў у траўні 2012 года.