Французскае малако і мяса ў Беларусі забаранілі
Забарону з 10 кастрычніка для ўсяго Мытнага саюзу ўвёў Рассельгаснагляд.
Забарона датычыць прадукцыі, вырабленай на дзевяці мясаперапрацоўчых і трох малакаперапрацоўчых прадпрыемствах Францыі, перадае infobank.by. Галоўнай прычынай забароны стала парушэнне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Мытнага саюза.
Дарэчы, у чэрвені-ліпні расійскія ветэрынары па ўзгадненні з Беларуссю і Казахстанам праінспектавалі 19 французскіх прадпрыемстваў, якія маюць права пастаўляць прадукцыю жывёлагадоўлі на тэрыторыю Мытнага саюзу. Пасля гэтага права паставак прадукцыі захавалі пяць малакаперапрацоўчых і два мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Францыі.