Фрыстайліст Цімафей Слівец стаў грамадзянінам Расіі

Загад аб наданні Сліўцу расійскага грамадзянства падпісаў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. Пасля афармлення расійскага пашпарта дакументы будуць накіраваныя ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту (FIS). Тады Слівец атрымае дазвол выступаць у складзе зборнай Расіі, паведамляе РІА "Новости".


На Гульнях у Ванкуверы Слівец заняў дзявятае месца ў дысцыпліне акрабатыка. Ён двойчы быў прызёрам этапаў Кубка свету.