Футбалістам "Белшыны" адпомсцілі за выйгрыш у Мінску

Бабруйскія футбалісты вярталіся з матчу чэмпіянату Беларусі па футболе. На ім "Белшына" выйграла ў футбалістаў "Мінску" з лікам 2:1. 


Пры выездзе са сталіцы аўтобус прыпыніўся на стаянцы каля крамы ProStore у Шабанах, паведамляе рэгіянальны партал Бабруйска. Каля 50 агрэсіўна настроеных  маладых людзей акружылі аўтобус, дзе знаходзіліся  трэнеры, футбалісты і фанаты "Белшына". Нападнікі сталі біць па аўтобусе і спрабавалі прарвацца ў салон. 


На гэтым прыгоды бабруйскіх футбалістаў не скончыліся. Ужо на Магілёўскай шашы невядомыя на аўтамабілях і мікрааўтобусах спрабавалі прыціснуць аўтобус да ўзбочыны, а потым перагарадзіць дарогу. На шчасце, ніхто не пацярпеў.