Футбалісты "Барселоны" разграмілі "Мілан" — 4:0 (відэа)

Сустрэча "Барселоны" з італьянскім "Міланам" скончылася перамогай іспанцаў (4:0) і іх выхадам у 1/4 фіналу. А турэцкі "Галатасарай" выйграў у нямецкага "Шальке 04" не з такім пераканаўчым лікам — 3:2.

Сёння, 13 сакавіка, адбудуцца яшчэ дзве футбольныя сустрэчы. Нямецкая "Баварыя" сустракаецца з англійскім "Арсеналам", а іспанская "Малага" — з партугальскім "Порту". Абедзве сустрэчы пачнуцца ў 22.45 паводле беларускага часу.

Фота — Reuters