Футбалісты БАТЭ ў Валенсіі (фота)

Увечары БАТЭ правядзе трэніроўку на стадыёне "Месталья". А перад гэтым Віктар Ганчарэнка і Рэнан Брэсан правядуць прэс-канферэнцыю, інфармуе сайт fcbate.by.

Нагадаем, у сераду 7 лістапада барысаўчане правядуць у Іспаніі чарговы матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў (пачатак у 22.45 па беларускім часе). Іх сапернікам будзе "Валенсія". У Мінску іспанцы перамаглі з лікам 3:0. Цяпер у нашай групе па 6 ачкоў маюць БАТЭ, "Валенсія" і "Баварыя". У французскага "Ліля" ачкоў няма.

Аляксандр Глеб і Марка Сіміч у міжнародным аэрапорце Валенсіі.

Дзяніс Палякоў і Аляксандр Валадзько

Рэнана Брэсана сёння чакае прэс-канферэнцыя.

Да нападаючага Віталя Радзівонава фотакарэспандэнты праявілі найбольшую ўвагу.

Фота — fcbate.by