Футбалісты “Гомеля” дабіраліся да Мінска 28 гадзін

Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, у сталіцы футбалісты размесцяцца ў гатэлі “Вікторыя”, якая знаходзіцца недалёка ад футбольнага манежа.

Нагадаем, што ў суботу а 13-й гадзіне мусіў прайсці матч 1/4 Кубка Беларусі па футболе між футбольнымі клубамі “Мінск” і “Гомель”. Але з-за цыклона "Хавер" футбалісты “Гомеля” не змаглі дабрацца да сталіцы. Таму сустрэчу з “Мінскам” прызначылі на нядзелю ў 19.30.