Футбалісты Уругвая выйгралі Кубак Амерыкі
Футбольная зборная гэтай краіны атрымала перамогу над камандай Парагвая ў фінальным матчы Кубка Амерыкі.
Футбалісты каманды Уругвая забілі парагвайцам тры мячы.
Уругвайцы сталі пераможцамі Кубка ў 15-ы раз, абагнаўшы па гэтым паказчыку зборную Аргенціны.