Футбольная зборная Беларусі сёння гуляе з венграмі

Гульня пачнецца на стадыёне Bellis Hotel Sports Center у Белеку а 19-й па беларускім часе.

Галоўны трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў выклікаў 18 чалавек:

брамніка Дзмітрыя Гушчанку ("Белшына"), які замяніў Аляксандра Гутара — ён захварэў, Максіма Бардачова, Аляксандра Валадзько, Ягора Філіпенку, Віталя Радзівонава (усе — БАТЭ), Сяргея Верамко, Дзмітрыя Вярхоўцава, Станіслава Драгуна (усе — "Крылы Саветаў", Расія), Аляксандра Мартыновіча ("Краснадар", Расія), Сергея Кісляка ("Рубін", Расія), Яна Цігарава ("Лакаматыў", Расія), Віталя Трубілу, Уладзіміра Хвашчынскага (абодва — "Дынама", Мінск), Андрэя Хачатурана (ён замяніў Іллю Алексіевіча з БАТЭ, у якога траўма), Сяргея Балановіча ("Шахцёр", Салігорск), Максіма Жаўнерчыка ("Кубань", Расія), Антона Пуцілу ("Фрайбург", Нямеччына), Рэнана Брэсана ("Аланія", Расія).

Фота — goals.by