Футбольная зборная Беларусі згуляе з фінамі ў Гомелі

Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на Беларускую федэрацыю футбола.

Адзначым, што 7 чэрвеня беларускія футбалісты згуляюць са зборнай Фінляндыі ў Хельсінкі.

Нагадаем, што ў групе "I" зборная Беларусі займае толькі 4-е месца, у каманды Георгія Кандрацьева 3 ачкі пасля 4-х матчаў, розніца мячоў: 3:8. Фінляндыя знаходзіцца на пятым месцы — 1 ачко, але пасля 2-х матчаў.

Лідыруюць у групе Іспанія і Францыя — па 7 ачкоў пасля 3-х матчаў, на трэцім месцы — Грузія, у якой 4 ачкі пасля 4-х гульняў.