Футбольны клуб "Брэст" не атрымаў ліцэнзію на 2013 год
Такое рашэнне прыняў Ліцэнзійны камітэт Беларускай федэрацыі футболу.
Яго паседжанне прайшло 12 сакавіка ў Доме футболу. Ліцэнзійны камітэт вырашыў выдаць ліцэнзіі ў вышэйшую лігу 11 клубам. Як піша "Прессбол", брэстаўчане не атрымалі ліцэнзію за тое, што мелі пратэрмінаваную запазычанасць па заробках. Клуб мае права на працягу трох дзён абскардзіць рашэнне Ліцэнзійнага камітэта ў арбітражы федэрацыі футболу. Для гэтага трэба падаць дакументы, якія пацвярджаюць адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці за 2012 год.
Дарэчы, пакаранне атрымаў яшчэ і клуб "Белшына". Ліцэнзійны камітэт аштрафаваў яго на 2 мільёны рублёў за сістэматычную нясвоечасовую падачу дакументаў па фінансавых крытэрах.