Футбольны клуб "Брэст" выбраў новую эмблему (фота)

Пераможцам стаў варыянт Леаніда Стаецкага. На эмблеме паказаны сілуэт Брэсцкай крэпасці, футбольны мяч і рускамоўны надпіс "Футбольный клуб БРЕСТ".

Аўтар пераможнай эмблемы атрымае прыз — футбольны мяч з аўтографамі брэсцкіх футбалістаў, паведамляе сайт клуба.

Нагадаем, што клуб "Дынама-Брэст" нядаўна мусіў змяніць назву. Брэстаўчане палічылі, што плацяць занадта высокую цану таварыству "Дынама" за выкарыстанне брэнду.