Футбольны Кубак Беларусі-2011/12 стартуе 15 чэрвеня
Лёсаванне 1/32 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі 2011/12 адбылося 30 траўня ў Доме футболу.
Гэта першая стадыя новага розыгрышу. З яе стартуюць каманды Першай (за выключэннем лідараў — "Славіі", СКВИЧа, "Партызана" і "Ведрыча-97") і Другой ліг, а таксама пераможцы абласных і мінскага гарадскога кубкаў. Матчы пройдуць 15 чэрвеня.
16 чэрвеня адбудзецца лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі, інфармуе "Прессбол".