G20 патрабуе ад Еўропы дадатковых антыкрызісных мераў
І пазбегнуць магчымасці далейшага распаўсюду даўгавых праблемаў.
Толькі пасля гэтага "дваццатка" можа прыняць рашэнне аб выдзяленні дадатковых фінансавых сродкаў Міжнароднаму валютнаму фонду (каля 500 млрд долараў). Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў краін G20.
У сваю чаргу дырэктар-распараджальнік МВФ Крысцін Лагард заявіла, што сусветная эканоміка пакуль не выйшла з зоны рызыкі, хаця ўжо і забяспечана яе адносная стабільнасць, паведамляе РІА "Новости".