Гаагскі суд выдасць ордар на арышт Кадафі і яго сына
Таксама, хутчэй за ўсё, у ордары будуць фігураваць імёны экс-кіраўніка МЗС Лівіі Мусы Кусы і дырэктара службы вонкавай бяспекі Лівіі Абу Зейд Амар Дурдаха.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе на гэтым тыдні выдасць ордар на арышт пецярых чальцоў лівійскага ўрада, у тым ліку самога лідара Джамахірыі Муамара Кадафі і яго старэйшага сына Сейф аль-Ісламу, паведамляе тэлеканал Al Arabiya, у распараджэнне якога патрапіў даклад галоўнага пракурора суда Луіса Марэн-Акампо.
Раней Газета.ру паведамляла, што Міжнародны крымінальны суд у Гаазе мае доказы таго, што ўрад Лівіі, перш чым у краіне ўспыхнула грамадзянская вайна, планаваў душыць нездаволенасці, звяртаючыся да забойстваў грамадзян.
Чакаецца, што Марэн-Акампо прадставіць свой даклад Радзе Бяспецы ААН у чацвер.