Габрэі сёння адзначаюць свой новы год
Свята Рош а-Шана адзначаюць у асенні месяц тышрэй, у маладзік, які прыпадае на верасень ці кастрычнік.
Гэта рэлігійны Новы год, лічыцца, што ў такі дзень Бог судзіць увесь свет. Габрэі таксама лічаць, што на Рош а-Шану на нябёсах перадвызначаецца прыбытак кожнага чалавека ў надыходзячым годзе. Апроч таго, кажа габрэйская традыцыя, на нябёсах выносяць рашэнне: каму — жыць, а каму — памерці.
Дарэчы, сёння беларускія габрэі з культурніцкага асяродку вырашылі зладзіць сваю святочную імпрэзу. У кнігарні “логвінаЎ” новы год адзначаць габрэйскімі песнямі на ідыш і беларускай.