Гайдукевіч: Хопіць верыць у эканамічныя цуды

Пра гэта Сяргей Гайдукевіч заявіў 29 красавіка ў Мінску на 13-м, пазачарговым, з'ездзе партыі, паведамляе БелаПАН.

Паводле Гайдукевіча, "трэба сказаць праўду: у краіне дэвальвацыя, сярэдні і малы бізнес згортваецца". "Чаму ніхто ва ўрадзе не скажа праўду? Трэба здымаць урад заўтра. Прэзідэнт не павінен гэтага баяцца", — заявіў ён.

Лідар ЛДП мяркуе, што ў Беларусі неабходна ўводзіць расійскі рубель. "Нас падтрымае ўся краіна. У крызіс Еўропу выратавала менавіта адзіная валюта.

На думку Гайдукевіча, аб страце суверэнітэту ў гэтым выпадку могуць гаварыць толькі непісьменныя людзі. "Наадварот, мы яго толькі ўмацуем". Палітык паведаміў, што пасля з'езда накіруе зварот прэзідэнту, дзе будзе выказаная пазіцыя ЛДП па расійскім рублі.

"Хопіць верыць у эканамічныя цуды. Усе цуды ў Расіі", — заявіў Гайдукевіч.