Галасаванне аб дзяржаўным доўгу ЗША адкладваецца

Палата прадстаўнікоў ЗША адмовілася ад вызначанага галасавання па законапраекту аб павышэнні столі дзяржаўнага доўгу краіны. Прычынай стала рознагалоссе ў лагеры рэспубліканцаў.

Законапраект прадугледжваў павелічэнне максімальнага ўзроўню доўгу толькі на некалькі месяцаў. Такі план не карыстаецца падтрымкай адміністрацыі Барака Абамы, паведамляе ВВС. Калі кангрэс не прыме рашэння да 2 жніўня, ЗША пагражае дэфолт. Урад не зможа абслугоўваць ўжо існуючыя даўгі.