Гамельчук скраў мяса на мільён рублёў
На Гомельскім мясакамбінаце пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Як інфармуе БелаПАН, справу пачалі на 57-гадовага кіроўцу. Яго грузавы аўтамабіль затрымалі пры выездзе з тэрыторыі мясакамбіната. Сярод адкідаў у грузавіку была мясная прадукцыя без адпаведных дакументаў. Яе кошт ацэньваецца прыблізна ў мільён рублёў.