Ганзейскі парламент Нямеччыны працягне супрацу з Беларуссю

Ён нагадаў, што Ганзейскі парламент створаны ў 1994 годзе ў Гамбургу. Ён аб'ядноўвае ўрадавыя і грамадскія арганізацыі, гандлёва-прамысловыя і рамесныя палаты, ВНУ краін ЕС. Арганізацыя прадстаўляе інтарэсы малых і сярэдніх прадпрымальнікаў.

Па словах прадстаўніка Ганзейскага парламента, якія перадае БелаПАН, у сітуацыі, калі супраць Беларусі ўводзяцца санкцыі, асабліва важна актывізаваць кааперацыю з краінай, развіваць сумесныя праграмы. Хогефорстэр таксама адзначыў, што паўнавартаснае ўяўленне пра краіну могуць скласці толькі тыя грамадзяне Нямеччыны,  якія наведваюць Беларусь асабіста.