Гатэлі па ўсёй Італіі прапануюць пажыць у іх бясплатна

У акцыі ўдзельнічаюць больш за 300 гатэляў. Напрыклад, у рымскім гатэлі, размешчаным ля Ватыканскіх музеяў, можна жыць за курсы ігры на гітары. У самым цэнтры Венецыі — за пафарбоўку муроў ці за пераклад іх сайту, у Фларэнцыі — за маркі, старыя здымкі, распісныя талеркі і г. д.

Поўны спіс гатэляў — тут. Звяртаем увагу, што большасьць гатэляў працягнулі гэтую акцыю на год.