“Гавары праўду!” выявіла кандыдата-самазванца

Цяпер ён заяўляе, што здымаецца з выбарчай гонкі, бо не можа сабраць подпісы. Галоўнай прычынай свайго рашэння Юрэвіч назваў настрой случчакоў. У інтэрв'ю “Радыё Свабода” ён заявіў, што па яго падліках большасць выбаршчыкаў — прыкладна 60% - галасаваць на гэтых выбарах не збіраюцца.

Пасля выхаду матэрыялу ў эфір намеснік каардынатара “Гавары праўду!” Аляксандр Фядута выступіў на сайце “Беларускі партызан” з аспрэчаннем інфармацыі, што кіраўніцтва кампаніі падтрымлівае Анатоля Юрэвіча.


Паводле Фядуты, па Слуцкай акрузе кампанія падтрымлівае іншага кандыдата — Аляксандра Солапа. Анатоль Юрэвіч не прасіў нашай падтрымкі ў “Гавары праўду!”. Юрэвіч з’яўляецца кіраўніком Мінскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і ён можа вылучыцца кандыдатам ад гэтай арганізацыі, адзначыў Фядута.