Газета “Вечерний Брест” выпусціла шопінг-даведнік па Тэрэспалі
Газета выйшла з каляровым дадаткам для шопінгу ў польскім Тэрэспалі.
У дадатку надрукаваная падрабязная мапа гораду. У ёй указваюцца крамы, оптавыя крамы, сэрвіс-цэнтры, гатэлі ды кавярні. Акрамя адрасоў даведнік змяшчае тэлефоны і e-mail гэтых прывабных для беларусаў месцаў, а таксама поўны расклад руху грамадскага транспарту.